Надрукаваць гэтую старонку
14.03.2024

Сакавіцкая змена школьнікаў з Тэхнапарку наведала Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Некаторыя юныя таленты прыехалі на АЭС ужо не першы раз. Але, мяркуючы па іх захопленым тварам, - не ў апошні.

Як сцвярджаюць «джуніёры Тэхнапарка»: «Кожная паездка на станцыю - гэта заўсёды нешта новае і займальнае. Але ўсё роўна кожны раз не хапае часу для таго, каб даведацца яшчэ больш і вывучыць усё, што тут знаходзіцца».

Мы з гэтым цалкам згодныя. Абысці ўсю станцыю і агледзець усё абсталяванне не атрымаецца і за месяц. А дыскутаваць на тэму атамнай энергетыкі можна бясконца.

Расставіць кропкі над i ў вырашэнні некаторых пытанняў, звязаных з новым для Беларусі напрамкам выкарыстання энергіі атама, дапамог генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Алегавіч Бабовіч. Ён сустрэўся з падлеткамі і расказаў аб развіцці атамнай галіны ў краіне і новых тэндэнцыях у гэтым напрамку. Асабістым прыкладам заматывав будучых энергетыкаў на добрасумленную вучобу і далейшае супрацоўніцтва, але ўжо як са спецыялістамі.

Апошняя змена 14.03.2024

Галерэя малюнкаў