Надрукаваць гэтую старонку
06.05.2022

Работнікі БелАЭС далучыліся да акцыі «Ніхто не забыты, нішто не забыта»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Работнікі БелАЭС, пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, прывялі ў парадак брацкую магілу ў аграгарадку Варняны, у якой пахавана 27 савецкіх салдат.

Варняны з'яўляюцца адміністрацыйным цэнтрам сельсавета, на тэрыторыі якога знаходзіцца Беларуская атамная электрастанцыя.

Супрацоўнікі атамнай станцыі абнавілі лакафарбавае пакрыццё помніка, зрабілі бягучы рамонт элементаў абеліска, ачысцілі ад пустазелля тратуарную плітку.

Па заканчэнні работ прадстаўнікі працоўнага калектыву АЭС усклалі да мемарыяльнага абеліска вянок.

Апошняя змена 06.05.2022

Галерэя малюнкаў