Надрукаваць гэтую старонку
19.05.2017

Будучыя ядзершчыкі наведалі Беларускую АЭС

Крыніца:
18 мая 2017 г. студэнты фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі Беларускую АЭС.
Будучыя ядзершчыкі наведалі Беларускую АЭС Будучыя ядзершчыкі наведалі Беларускую АЭС Э. Свiрыд, Беларуская АЭС

У ходзе візіту студэнты азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра атамнай электрастанцыі, наведалі прамысловую базу АЭС, а таксама будаўнічую пляцоўку станцыі.

Будучыя ядзершчыкі таксама наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр, дзе ім была прадэманстравана работа поўнамаштабнага трэнажора блокавага пульта кіравання энергаблока, на якім праходзіць навучанне аператыўны персанал атамнай станцыі.

Тут студэнты сустрэліся са спецыялістамі рэактарнага цэху, у тым ліку і былымі выпускнікамі БДУ, і атрымалі адказы на пытанні, бо некаторым з іх пасля давядзецца працаваць на першай беларускай АЭС.
Апошняя змена 19.05.2017

Падобныя матэрыялы