Надрукаваць гэтую старонку
03.05.2017

Беларуская АЭС прымае ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі»

Крыніца:
3 мая ў Мінску адкрылася ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Удзел у гэтым мерапрыемстве прымаюць вядучыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя і недзяржаўныя СМІ, FM-станцыі і нацыянальныя тэлеканалы, а таксама сродкі масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая і іншых краін.
Беларуская АЭС на выставе «СМІ ў Беларусі» Беларуская АЭС на выставе «СМІ ў Беларусі» Э. Свiрыд, Беларуская АЭС

У рамках выставы плануецца правядзенне круглых сталоў, семінараў і майстар-класаў з удзелам вядучых журналістаў і медыя-спецыялістаў з Беларусі і Расіі.

Упершыню ў выставе, у складзе экспазіцыі галіновых выданняў Міністэрства энергетыкі, прымае ўдзел інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, спецыялісты якога прапануюць гасцям і наведвальнікам мерапрыемствы інтэрактыўную гульню «Збяры АЭС», а таксама раскажуць аб ходзе збудавання атамнай электрастанцыі.

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» працягнецца да 6 мая.
Апошняя змена 03.05.2017

Падобныя матэрыялы