Супрацоўнік электрычнага цэха Алег Клюшын атрымаў перамогу ў спаборніцтве па хуткіх шахматах, якія ў мінулыя выходныя прайшлі ў горадзе Смаргонь.
Турнір, прымеркаваны да «Дня абаронцаў Айчыны», быў арганізаваны мясцовым грамадскім аб'яднаннем «Шахматны клуб».
Дванаццаць удзельнікаў на працягу двух дзён высвятлялі адносіны па кругавой сістэме з кантролем часу па 20 хвілін на партыю.
Упэўненую перамогу ў спаборніцтве атрымаў прадстаўнік Беларускай АЭС Алег Клюшын.
У самы бліжэйшы час сморгоскіх шахматыстаў чакаюць з візітам у адказ у Астраўцы.
Матч-рэванш адбудзецца ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС.