Надрукаваць гэтую старонку
01.02.2017

Аб ходзе ўзвядзення аб'ектаў Беларускай АЭС

Крыніца:

26 студзеня 2017 г. у г. Астраўцы адбылося чарговае пасяджэнне аператыўнага штаба па пытаннях ўзвядзення аб'ектаў Беларускай АЭС з удзелам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У. І. і першага намесніка генеральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі «Расатам» Лакшына А. М.

Беларуская АЭС Беларуская АЭС Беларуская АЭС

У працы аператыўнага штаба прынялі ўдзел Міністр энергетыкі У. М.Патупчык, прадстаўнікі кіраўніцтва зацікаўленых дзяржорганаў, РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» (Заказчык), АТ ВК «АСЭ» (Генпадрадчык) і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве.

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні ходу ўзвядзення атамнай электрастанцыі, пастаўкі і прыёмкі абсталявання, якасці выконваемых работ, вынікі кантрольнай (нагляднай) дзейнасці і іншыя. Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні, пастаўленыя задачы на 2017 год.

Апошняя змена 01.02.2017

Падобныя матэрыялы