Генеральны дырэктар канцэрна «Расэнергаатам» Андрэй Пятроў адзначыў:
«Пачатак аперацый па фізічнаму пуску фактычна азначае, што ўсе працы, звязаныя з будынкам блока, скончаны. Сёння гэта самае важнае абсталяванне блока атрымала статус «ядзернай энергетычнай устаноўкі», а атамшчыкі прынялі на сябе адказнасць за бяспечную працу блока на доўгія гады наперад».
Па заканчэнні загрузкі паліва, рэактар будзе выведзены на т.зв. мінімальна-кантраляваны ўзровень магутнасці (да 1%), каб пераканацца ў бяспецы праходжання ўсіх фізічных працэсаў у ім. За фізічным пускам новага энергаблока рушаць услед: энергетычны пуск, доследна-прамысловая эксплуатацыя і комплекснае апрабаванне энергаблока. Увод энергаблока ў эксплуатацыю запланаваны на 2021 год. Новы энергаблок ВВЭР-1200 Ленінградскай АЭС замесціць магутнасць энергаблока №2 з рэактарам тыпу РБМК-1000, які пасля 45 гадоў службы будзе канчаткова спынены ў канцы бягучага года.
Праект ВВЭР-1200 з'яўляецца флагманскім рэактарам пакалення 3+ Дзяржкарпарацыі «Расатам» і адзіным у свеце рэактарам пакалення 3+, якія выпускаюцца серыйна. Блок №2 Ленінградскай АЭС-2 стане чацвёртым з серыі блокаў, разам з блокамі №1 і №2 Новаваронежскай АЭС-2, запушчанымі ў 2016 і 2019 гадах адпаведна, і блокам №1 Ленінградскай АЭС-2, запушчаным у 2017 годзе.
Праект ВВЭР-1200 валодае шэрагам пераваг у параўнанні з папярэднім пакаленнем (ВВЭР-1000). Так, магутнасць рэактарнай устаноўкі вырасла на 20%, колькасць персаналу паменшана на 30-40 %, праектны тэрмін службы асноўнага абсталявання павялічаны ў 2 разы і складае 60 гадоў з магчымасцю падаўжэння яшчэ на 20 гадоў.
У ліку іншых, гэтую тэхналогію вырашылі ўкараніць наступныя краіны: Фінляндыя, Венгрыя, Кітай, Бангладэш, Беларусь, Турцыя. Партфель замежных праектаў Расатама ўключае 36 блокаў на розных стадыях рэалізацыі ў 12 краінах свету.