Надрукаваць гэтую старонку
13.11.2026

Начальнік аператыўна-вытворчай службы Беларускай АЭС прыняў удзел у форуме Маскоўскага цэнтра САА АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Шаснаццаты Форум Тэхнічных Кіраўнікоў эксплуатуючых арганізацый і галоўных інжынераў атамных электрастанцый Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый эксплуатуючых АЭС (САА АЭС-МЦ) прайшоў 10 - 11 лістапада 2026 года ў горадзе Ляньюньган (Кітайская Народная Рэспубліка ). У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік аператыўна-вытворчай службы Беларускай АЭС Дзмітрый Вараб'ёў.

У пасяджэнні прынялі ўдзел больш за 40 кіраўнікоў і спецыялістаў з Ірана, Кітая, Расіі, дырэктар САА АЭС-МЦ Васіль Аксёнаў, работнікі САА АЭС-МЦ і Шанхайскага офіса САА АЭС.

Мэтай правядзення нарады быў абмен інфармацыяй па двух асноўных тэмах форуму: "Шляхі ўкаранення і падтрымання культуры бесперапыннага ўдасканалення" і "Вопыт збудавання і ўводу ў эксплуатацыю новых блокаў АЭС", абмен інфармацыяй аб вопыце эксплуатацыі ў арганізацыях-членах Маскоўскага цэнтра САА АЭС.

З дакладам на тэму "Вопыт уводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС" выступіў Дзмітрый Вараб'ёў. Выступленне атрымала высокую ацэнку прафесійнай супольнасці, якая адзначыла значнасць вопыту Беларусі для развіцця сусветнай атамнай энергетыкі.

Апошняя змена 13.11.2026