На адбыўшайся 5 лістапада 2026 г. цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў XII Рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі па энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэнню і экалагічнасці "Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2026" Беларуская АЭС узнагароджана Дыпломам пераможцы I ступені ў намінацыі "Прадпрыемства года – лідэр у галіне электраэнергетыкі Рэспублікі Беларусь".
Ганаровую ўзнагароду прыняў генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч.
Прадпрыемства ў чацвёрты раз адзначана экспертнай супольнасцю за вынікі работы ў галіне энергаэфектыўнасці. Ранней, дыпломы пераможцы ўручаліся Беларускай АЭС у 2022, 2024 і 2025 гадах.