Надрукаваць гэтую старонку
05.11.2026

Беларуская АЭС гатовая да асенне-зімовага перыяду

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду - бесперапынны працэс, які пачынаецца адразу па завяршэнні папярэдняга сезону. Спецыялісты цэха забяспечваючых сістэм сумесна з тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі падраздзяленнямі станцыі правялі аналіз работы цеплагенерыруючага і цеплавыкарыстоўваючага абсталявання, распрацавалі і рэалізавалі планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб'ектаў Беларускай АЭС да будучага асенне-зімовага перыяду.

Для забеспячэння надзейнай работы абсталявання ў перыяд нізкіх тэмператур, папярэджання ўзнікнення аварыйных сітуацый паспяхова выкананы комплекс работ:

  • тэхнічнае абслугоўванне і бягучыя рамонты абсталявання, паверка сродкаў вымярэнняў цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі;
  • тэхнічны агляд цеплагенерыруючага абсталявання цеплакрыніц;
  • прамыванне і выпрабаванні сістэм ацяплення спажыўцоў цеплавой энергіі;
  • аднаўленне цеплаізаляцыйнага пласта і апазнавальнай афарбоўкі трубаправодаў сістэм цеплазабеспячэння і цепласпажывання спажыўцоў.

Зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці кацельняў ваеннага гарадка вайсковай часці 7434 і вытворчай базы АЭС, а таксама пашпарт гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі. У 2026 годзе ў аб'ём пашпарта гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі ўвайшлі 97 аб'ектаў: 55 аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі АЭС, і 42 аб'екты – у Астраўцы.

Цеплазабеспячэнне аб'ектаў Беларускай АЭС ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме на падставе рашэння Астравецкага РВК аб пачатку ацяпляльнага сезона 2026/2027. На ўсіх аб'ектах прадпрыемства забяспечана стабільнае і надзейнае цеплазабеспячэнне.

Апошняя змена 05.11.2026