Надрукаваць гэтую старонку
31.07.2026

Работнікі Дзяржатамнагляду наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

30 ліпеня начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Аляксандр Іваніцкі і прадстаўнікі Дзяржатамнагляду з рабочым візітам наведалі Беларускую АЭС.

Работнікаў Дзяржатамнагляду сустрэлі кіраўніцтва станцыі на чале з генеральным дырэктарам БелАЭС Сяргеем Бабовічам, які прадставіў кароткі агляд стратэгічнага развіцця атамнай галіны, падкрэсліўшы важнасць высокіх стандартаў бяспекі АЭС.

Намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра Алег Жонаў прадэманстраваў асаблівасці практычнай падрыхтоўкі на поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання.

Далей прадстаўнікі Дзяржатамнагляду працягнулі работу на прамысловай пляцоўцы, наведалі цэнтральны і блочны пульты кіравання, машынную залу энергаблока №1.

Апошняя змена 31.07.2026