Праграма спартакіяды ўключала спаборніцтвы па шашках, шахматах, плаванні, настольным тэнісе, трохбор'і (стральба і дартс), валейболе, міні-футболе і більярдзе, дартсе.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 каманд - больш за 350 кіраўнікоў арганізацый.
Удзел у галіновай спартакіядзе стаў магчымасцю не толькі прадэманстраваць спартыўныя дасягненні, але і ўмацаваць прафесійныя сувязі, абмяняцца вопытам і падтрымаць традыцыі здаровага ладу жыцця.
Удзельнікі каманды Беларускай АЭС годна прадставілі прадпрыемства на рэспубліканскім узроўні.