Надрукаваць гэтую старонку
15.12.2025

"Сілавыя машыны" і Беларуская АЭС абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 8 па 9 снежня 2025 на Беларускай АЭС прайшла сустрэча прадстаўнікоў АТ "Сілавыя машыны", дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС2 і ДВА "Белэнерга".

У рамках сустрэчы з беларускімі партнёрамі прадстаўнікі АТ "Сілавыя машыны" абмеркавалі актуальныя пытанні пастаўкі запасных частак і абсталявання, эксплуатацыі і рамонту абсталявання турбіннага і электрычнага цэхаў, перспектывы далейшага развіцця. Па выніку сустрэчы генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бабовіч і дырэктар дывізіёна па атамнай энергетыцы АТ "Сілавыя машыны" Антон Віктараў абмяняліся падпісанымі дамовамі на пастаўку запасных частак.

Апошняя змена 15.12.2025