Асноўныя задачы мерапрыемства - правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі, у тым ліку да прыбыцця спецыяльных служб.
У рамках акцыі на Беларускай АЭС будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянні ва ўмовах іншых надзвычайных сітуацый і аказання першай дапамогі.
Практычная адпрацоўка плана эвакуацыі пры пажары і аказанне першай дапамогі патрабуюць падрыхтоўкі. Месца і фармат выбіраюцца з мэтай выпрацоўкі навыку дзеянняў ва ўмовах пажару, няштатных сітуацый, аказанні першай дапамогі. Такія сітуацыі спалучаныя з моцным эмацыйным уздымам, у сувязі з гэтым практычны складнік навучання важны.
Пытанне правільнай эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары (як па месцы працы, так і ў грамадскіх месцах, у якіх бывае кожны з нас) з'яўляецца актуальным.
Штогод на аб'ектах арганізацый у Рэспубліцы Беларусь адбываюцца пажары. Так за 8 месяцаў 2025 г. на аб'ектах арганізацый адбылося 396 пажараў, ад якіх загінула 8 чалавек і 21 траўмаваны.
Кожны з нас можа трапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, будзе залежыць ад правільнасці яго дзеянняў і паводзін.