Надрукаваць гэтую старонку
02.09.2025

Марафон добрых спраў беларускіх атамшчыкаў

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Супрацоўнікі Беларускай атамнай электрастанцыі працягваюць ініцыятывы добрых спраў.

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года грамадскія актывісты прадпрыемства з першасных арганізацый БРСМ і Беларускай партыі "Белая Русь", разам са старшынёй прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Дзмітрыем Аксёніным наведалі Астравецкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і Дом сямейнага тыпу ў г. Астраўцы ў якім выхоўваецца 12 дзяцей.

Абедзве сустрэчы сталі запамінальнымі падзеямі, як для дзяцей, так і для работнікаў АЭС. Цёплыя словы і добрыя пажаданні разам з падарункамі дапамаглі стварыць для дзяцей атмасферу радасці і падтрымкі перад надыходзячымі школьнымі справамі.

Усе падарункі былі набыты на сродкі, сабраныя работнікамі Беларускай АЭС у рамках акцыі "Добрае сэрца", якая прайшла напярэдадні новага навучальнага года.

Беларуская атамная электрастанцыя не толькі выпрацоўвае электраэнергію, але і дорыць энергію дабра і душэўнага цяпла тым, хто ў іх больш за ўсіх мае патрэбу.

Апошняя змена 02.09.2025