Надрукаваць гэтую старонку
17.07.2025

На другім энергаблоку БелАЭС праводзяцца дыягнастычныя мерапрыемствы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

16 ліпеня 2025 г. другі энергаблок БелАЭС дзеяннем персаналу адключаны ад сеткі. Прычынай стала спрацоўванне сігналізацыі аб адхіленні ў рабоце сістэмы астуджэння генератара – неядзернай часткі блока.

Сітуацыя штатная і не ўяўляе пагрозы бяспечнай эксплуатацыі станцыі. Радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання не змяняўся. Электразабеспячэнне спажыўцоў не парушалася.

У цяперашні час на другім энергаблоку праводзяцца неабходныя дыягнастычныя мерапрыемствы для наступнага аднаўлення работы электратэхнічнага абсталявання.

Апошняя змена 17.07.2025