Надрукаваць гэтую старонку
09.07.2025

Да працы і абароны гатовыя!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Адразу на 31 чалавека павялічылася колькасць уладальнікаў запаветных значкоў ГПА на Беларускай АЭС.

8 ліпеня 2025 года на гарадскім стадыёне Астраўца завяршыўся чарговы этап здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Гатовы да працы і абароны", у якім прынялі ўдзел 37 работнікаў Беларускай АЭС, а таксама іх дзеці.

Па выніках спаборніцтваў шчаслівымі ўладальнікамі "залатога" значка сталі 16 чалавек (з іх 3-е дзяцей), 6 удзельнікаў (2-дзяцей) выканалі нарматыў на "срэбра" і 9 прэтэндэнтаў (з іх 1 дзіця) заслужылі "бронзу". Яшчэ 6 удзельнікам выканаць нарматыў, пакуль, не ўдалося.

Здача нарматываў ГПА праходзіць на Беларускай АЭС з 2018 года. За гэты час выканалі нарматывы і сталі ўладальнікамі запаветных значкоў рознай ступені годнасці 145 чалавек.

Наступны этап спаборніцтваў пройдзе на БелАЭС у верасні 2025 года.

Апошняя змена 09.07.2025