Надрукаваць гэтую старонку
01.04.2025

Прыдамавыя тэрыторыі работнікаў Беларускай АЭС набываюць новае аблічча

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках плана мерапрыемстваў "Года добраўпарадкавання" работнікі жыллёва-камунальнага аддзела дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" вядуць актыўную работу па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый шматкватэрных дамоў, у якіх пражываюць супрацоўнікі атамнай электрастанцыі.

З надыходам спрыяльных умоў надвор'я, пачаты рамонт малых архітэктурных форм: альтанак, лавак і іншых аб'ектаў, размешчаных у дварах.

Актыўна вядзецца рамонт спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак.

Рыхтуюцца работнікі ЖКА і да азелянення. На прыдамавых тэрыторыях будзе высаджана больш за 70 дрэў і больш за 300 кустоў.

Апошняя змена 01.04.2025