Надрукаваць гэтую старонку
02.07.2024

Першаму дырэктару Беларускай АЭС уручаны ордэн Працоўнай Славы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сёння ў Палацы Незалежнасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка дзяржаўных узнагарод заслужаным дзеячам розных сфер. У ліку ўзнагароджаных - першы генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Міхаіл Васільевіч Філімонаў.

Высокай узнагародай адзначана добрасумленная плённая праца, высокі прафесіяналізм і значны ўклад М.В. Філімонава ў рэалізацыю праекта па будаўніцтве БелАЭС.

Апошняя змена 02.07.2024