Надрукаваць гэтую старонку
30.04.2024

Прафсаюзны камітэт і работнікі Беларускай АЭС удастоены ўзнагарод

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Напярэдадні Дня працы ў горадзе Астраўцы адбылося ўзнагароджанне лепшых у сваёй прафесіі работнікаў Астравецкага раёна, занесеных на раённую Дошку гонару. Высокага гонару ўдастоены і вядучы інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонту рэактарнага цэха дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Вадзім Ляшок. Так адзначаны значны асабісты ўклад Вадзіма Ігаравіча ў развіццё Астравецкага раёна, яго высокі прафесіяналізм і актыўная грамадзянская пазіцыя.  

За лепшую арганізацыю работы па ахове працы Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў узнагароджаны прафсаюзны камітэт Беларускай АЭС. Старшыня Астравецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі ўручыў узнагароду старшыні прафкама Беларускай АЭС Марыне Пылінскай падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню працы.

Граматай Астравецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў адзначана, таксама, спецыяліст аддзела кантролю і справаводства Беларускай АЭС Святлана Багушэвіч.

Апошняя змена 30.04.2024