Надрукаваць гэтую старонку
15.03.2024

15 сакавіка Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Асноўным Законам, па якім жыве наша краіна. Гэта надзейны арыенцір дзяржаўнай палітыкі, накіраваны на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа. Служыць умацаванню дзяржаўнасці, стабільнасці грамадскага ладу, станаўленню грамадзянскай супольнасці, забеспячэнню правоў і свабод грамадзян.

Няхай гэты дзень будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Радзіму.

Жадаем усім міру, дабрабыту, заваявання новых вяршыняў на карысць роднай зямлі!

Апошняя змена 15.03.2024