Надрукаваць гэтую старонку
14.03.2024

Створана дзяржкамісія па выбары прыярытэтнай пляцоўкі для збудавання пункта пахавання радыеактыўных адходаў

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Яе ўзначаліў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 7 сакавіка 2024 года №158.

У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Мінэнерга, МНС, Нацыянальнай акадэміі навук, Мінпрыроды, Мінбудархітэктуры, Міністэрства аховы здароўя, прадпрыемстваў «БелРАА», «Белнiпiэнергапрам», «Белнiiпградабудаўніцтва» і іншыя.

У ліку асноўных задач камісіі - вывучэнне матэрыялаў, падрыхтаваных па выніках правядзення навукова-пошукавых работ па выбары альтэрнатыўных пляцовак для размяшчэння пункта пахавання; разгляд прапаноў аб размяшчэнні пункта і выбар прыярытэтнай пляцоўкі для яго збудавання; унясенне ва Урад прапаноў для прыняцця рашэння аб размяшчэнні пункта пахавання з улікам выбару прыярытэтнай пляцоўкі.

Дзяржкамісіі даручана на працягу 10 працоўных дзён пасля завяршэння работы па падрыхтоўцы прапаноў аб выбары прыярытэтнай пляцоўкі для збудавання пункта пахавання радыеактыўных адходаў унесці ўказаныя прапановы ў Савет Міністраў.

Апошняя змена 14.03.2024