Надрукаваць гэтую старонку
30.01.2023

Каманда Беларускай АЭС перамагла ў галіновай спартакіядзе

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У галіновай спартакіядзе сярод работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Гродзенскай вобласці ўпершыню атрымала перамогу каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Спаборніцтвы праходзілі на базе санаторыя «Энергетык» РУП «Гроднаэнерга». 13 каманд на працягу двух дзён спаборнічалі ў пяці відах праграмы: настольным тэнісе, шашках, шахматах, зімовым мнагабор'і і плаванні.

У выніковым заліку ў каманды Беларускай АЭС 1-е агульнакаманднае месца і 6 прызавых месцаў у асабістых заліках!

Цяпер спартыўнай камандзе беларускіх атамшчыкаў трэба будзе адстаяць гонар усёй Гродзенскай вобласці ў рэспубліканскай галіновай спартакіядзе, якая пройдзе 10-12 лютага ў г.Маладзечна.

Апошняя змена 30.01.2023