Надрукаваць гэтую старонку
19.12.2022

Энергетычны пуск другога энергаблока БелАЭС запланаваны ў першым квартале 2023 года - паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны

Крыніца: Тэлеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны

Пра гэта паведаміў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Гатоўнасць другога блока - 97%. У рамках этапных праграм на ім працягваюцца планавыя тэхналагічныя работы. «Энергетычны пуск блока, падключэнне яго да энергасістэмы плануецца ў першым квартале 2023 года», - праінфармаваў Міністр.

Нагадаем, што энергетычны пуск - адзін з этапаў праграмы па ўводу блока ў строй. За ім рушыць услед этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, і толькі пасля гэтага - увод у прамысловую эксплуатацыю.

Першы энергаблок БелАЭС у цяперашні час працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 г.) выпрацавана 10,4 млрд. кВтг электраэнергіі.

Крыніца: Тэлеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны

Апошняя змена 19.12.2022