Надрукаваць гэтую старонку
02.12.2022

На Беларускай АЭС прайшоў навучальны семінар з удзелам эксперта тэхнічнай акадэміі Расатама

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы павышэння кваліфікацыі з 21 па 29 лістапада 2022 г. вядучы эксперт Цэнтра кампетэнцый па культуры бяспекі і надзейнасці чалавечага фактару тэхнічнай акадэміі Расатама Вадзім Тыркін правёў навучанне намеснікаў галоўнага інжынера АЭС і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў прадпрыемства па праграме «Культура бяспекі ў атамнай энергетыцы».

У ходзе семінара былі абмеркаваны пытанні лідарства і ролі кіраўніка ў падтрыманні культуры бяспекі на АЭС.

«Стварэнне культуры бяспекі немагчыма без лідарства і ролі кіраўніка ў цэлым» - лічыць эксперт.

«Нягледзячы на досыць малады ўзрост Беларускай АЭС кіраўнікі тут сталыя, вопытныя, граматныя, якія маюць сваю кропку гледжання. Таму было цікава іх выслухаць, зразумець і нешта прапанаваць» - падвёў вынік сустрэчы Вадзім Тарыкін.

Апошняя змена 02.12.2022