Надрукаваць гэтую старонку
21.11.2022

Каранкевіч: атамная энергетыка дазволіць задаволіць узрастаючы попыт на электраэнергію

Крыніца: БЕЛТА

Атамная энергетыка дасць магчымасць задаволіць узрастаючы попыт на электраэнергію. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падчас пленарнага пасяджэння на міжнародным форуме "Атамэкспа" ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне аб будаўнiцтве ў Беларусі ўласнай атамнай электрастанцыі было прынята ў 2008 годзе. Гэта сур'ёзны крок для ўмацавання энергетычнай бяспекі. Цяпер у нас ёсць сучасная атамная электрастанцыя, якая ўжо працуе на эканоміку краіны. З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС выпрацавана больш за 9,6 млрд кВт/г электраэнергіі, што дазволіла замясціць значную колькасць прыроднага газу", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Ён адзначыў, што атамная электрастанцыя дазволіць задаволіць узрастаючы попыт насельніцтва і рэальнага сектара эканомікі на электраэнергію. Павялічваецца яе выкарыстанне для мэт ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Будаўніцтва БелАЭС садзейнічае развіццю не толькі энергетыкі, але і электратранспарту, медыцыны, навукі.

"Гэта маштабны праект для беларуска-расійскіх адносін. У далейшым узаемадзеянне з "Расатамам" будзе пашырацца, у тым ліку ў галіне навукова-тэхнічнага суправаджэння працы станцыі і падаўжэння тэрмінаў яе службы, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам", - падкрэсліў міністр.

На палях форуму "Атамэкспа" запланавана падпісанне беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. Як адзначыў Віктар Каранкевіч, гэта прадугледжана саюзнай праграмай па развіццю атамнай энергетыкі.

"Рэалізацыя праекта па будаўнiцтве Беларускай АЭС дала не толькі магутны імпульс развіццю энергетыкі, але і дазволіла перайсці на якасна новы ўзровень развіцця эканомікі і краіны ў цэлым", - рэзюмаваў міністр.

Апошняя змена 21.11.2022