Надрукаваць гэтую старонку
01.11.2022

Дыялогавая пляцоўка прайшла на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Работнікі Беларускай атамнай станцыі 1 лістапада 2022 г. прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні законапраектаў «Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і «Аб Усебеларускім народным сходзе».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 прадстаўнікоў усіх структурных падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларускай АЭС». У якасці экспертаў выступілі старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук і палітычны аглядальнік, журналіст Рыгор Азаронак.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны праекты заканадаўчых актаў, закрануты пытанні ўнутрыпалітычнага развіцця краіны, сітуацыі ў свеце, праблемы патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці і іншыя пытанні.

Сустрэча прайшла ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення. Работнікі атамнай электрастанцыі задалі экспертам цікавячыя пытанні і на ўсе атрымалі вычарпальныя, кампетэнтныя адказы.

Апошняя змена 01.11.2022