Надрукаваць гэтую старонку
22.08.2022

Завершаны планава-папераджальны рамонт першага энергаблока БелАЭС

Крыніца: Тэлеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны https://web.telegram.org/z/#-1321001366

У рамках праведзеных на энергаблоку планавых работ выкананы рамонт асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў. Ажыццёўлена першая перагрузка адпрацаванага ядзернага паліва - у адпаведнасці з рэгламентам заменена 48 з 163-х цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Праведзена дыягностыка каля 3 тысяч тэхналагічных сістэм і адзінак абсталявання.

У цяперашні час на энергаблоку выконваюцца рэгламентныя перадпускавыя аперацыі з наступным наборам магутнасці рэактарнай устаноўкі і ўключэннем блока ў сетку.

Планава-папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод – ён неабходны для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання.

Апошняя змена 22.08.2022