Надрукаваць гэтую старонку
25.05.2022

Беларусь супраць тытуню!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У мэтах прафілактыкі захворванняў, прычынна-звязаных з тытунекурэннем, а таксама ў сувязі з правядзеннем 31 мая 2022 года Адзінага дня здароўя «Сусветны дзень без тытуню» ў перыяд з 23 мая па 12 чэрвеня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».

Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Сусветны дзень без тытуню, пачынаючы з 1987 года, штогод праходзіць у апошні дзень вясны, 31 мая. Кампанія, якая праводзіцца ў рамках гэтага дня, накіравана на прыцягненне ўвагі сусветнай грамадскасці да праблемы тытунёвай эпідэміі.

Тэма Сусветнага дня без тытуню 2022 г. - «Тытунь – пагроза нашаму навакольнаму асяроддзю». Гэта кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці грамадскасці адносна ўздзеяння тытуню падчас яго вырошчвання, вытворчасці і распаўсюджвання, а таксама яго адходаў на навакольнае асяроддзе. Для асоб, якія ўжываюць тытунь, гэта стане яшчэ адной прычынай для адмовы ад тытуню!

Апошняя змена 25.05.2022