Надрукаваць гэтую старонку
23.05.2022

Дэкада кібербяспекі «КіберДзеці» стартавала ў рэспубліцы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дэкада дзіцячай кібербяспекі «КiберДзецi» стартуе сёння і працягнецца да 1 чэрвеня.

Дэкада накіравана на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці і павышэнне лічбавай граматнасці навучэнцаў і іх бацькоў напярэдадні летняга перыяду.

Спецыялісты ў рамках дэкады раскажуць, як абараніць сябе ад кібербулінгу, грумінгу і секстынгу, нагадаюць правілы бяспечных паводзін у сацсетках і мэсэнджарах, раскажуць важнае аб лічбавай гігіене ў анлайн-гульнях.

Апошняя змена 23.05.2022