Надрукаваць гэтую старонку
12.05.2022

Літоўскія блогеры наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Візіт прадстаўнікоў літоўскай медыя-сферы прайшоў на Беларускай АЭС 11 мая 2022 г.

Наведванне атамнай электрастанцыі, па традыцыі, пачалося з інфармацыйнага і навучальна-трэніровачнага цэнтраў АЭС.

Працягнуўся візіт агляднай экскурсіяй па вытворчай пляцоўцы, падчас якой літоўскія блогеры азнаёміліся з асноўнымі аб'ектамі энергаблокаў №1 і №2, а таксама пабывалі ў турбіннай зале другога энергаблока, дзе змаглі на свае вочы ацаніць маштаб выкарыстоўваемага абсталявання і даведацца пра яго прызначэнне ад кампетэнтных спецыялістаў.

Завяршылася праграма брыфінгам па пытаннях будаўніцтва і працы БелАЭС, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь М.І. Міхадзюка, генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М.У. Філімонава і прадстаўнікоў рэгулюючага органа - Дзяржатамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь.

Апошняя змена 12.05.2022

Галерэя малюнкаў