Надрукаваць гэтую старонку
06.05.2022

БелАЭС уносіць істотны ўклад ва ўмацаванне энергабяспекі краіны

Крыніца: телеграм-канал Мінэнерга

Пра гэта заявіў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на пасяджэнні Савета дырэктароў РУП «Мінскэнерга» - паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга.

Міністр расказаў аб асноўных этапах праекта па будаўніцтве БелАЭС, асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням яе бяспекі.

Ён нагадаў, што БелАЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

10 чэрвеня 2021 года першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года) выпрацавана 9,3 млрд. квтг. электраэнергіі, што дазволіла замясціць 2,3 млрд. куб м. прыроднага газу.

З уводам другога энергаблока штогадовы аб'ём вытворчасці электраэнергіі на АЭС складзе каля 18,5 млрд. квтг., што дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд. куб. м. газу ў год.

У рамках свайго выступу Віктар Каранкевіч абазначыў ключавыя напрамкі развіцця галіны, назваў асноўныя задачы для РУП «Мінскэнерга». У іх ліку - рэалізацыя інвестпраектаў, электрыфікацыя жылфонду для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў рамках дзяржпраграм «Будаўніцтва жылля» і «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», рэалізацыя мерапрыемстваў па выкананні Дырэктывы нумар 1, работа з кадрамі і іншыя.

Апошняя змена 06.05.2022