Надрукаваць гэтую старонку
29.04.2022

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС занесены на Дошку Гонару Астравецкага раёна

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Міхаіл Васільевіч Філімонаў, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» занесены на раённую Дошку Гонару за высокія вынікі ў працоўнай дзейнасці і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Астравецкага раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 259 ад 11 красавіка 2022 г.

Рашэнне аб унясенні на раённую Дошку Гонару традыцыйна прымаецца напярэдадні Дня працы - 1 мая.

У гэтым годзе Дошка Гонару Астравецкага раёна набыла як новы знешні выгляд, так і месцазнаходжанне. Цяпер яна знаходзіцца ля будынка райвыканкама ў самым цэнтры гістарычнай часткі горада.

Ушанаванне лепшых працаўнікоў Астравецкага раёна і ўручэнне дыпломаў аб унясенні на раённую Дошку Гонару адбудзецца сёння, 29 красавіка 2022 года, у рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Святу працы – 1 мая.

Апошняя змена 29.04.2022