Надрукаваць гэтую старонку
18.04.2022

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у «Тыдні лесу»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 9 па 16 красавіка 2022 г., па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, у краіне прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». Мерапрыемства адбылося ва ўсіх рэгіёнах краіны і прысвячалася Году гістарычнай памяці.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» прайшла ў Беларусі 15-ы раз. З году ў год усё большая колькасць удзельнікаў і рэгіёнаў краіны бяруць удзел у закладцы маладых лясоў.

Традыцыйна актыўны ўдзел у кампаніі прымаюць работнікі Беларускай АЭС. Спецыялісты прадпрыемства ўдзельнічаюць у акцыі больш за 10 гадоў і за гэты час іх рукамі быў пасаджаны лес на плошчы некалькі дзесяткаў гектараў.

У мінулую суботу супрацоўнікі атамнай электрастанцыі працавалі ў Міхалішкаўскім лясніцтве, Астравецкага раёна. Дзякуючы працы атамшчыкаў у гэты дзень лясны масіў Астравеччыны папоўніўся паўтара гектарамі маладых елак, а таксама, ва ўсіх сэнсах новым для Астравеччыны лесам лістоўніцы.

Апошняя змена 18.04.2022