Надрукаваць гэтую старонку
22.03.2022

Прадстаўнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Мітынг, прысвечаны 79-й гадавіне Хатынскай трагедыі, прайшоў сёння ў г. Астраўцы.

Смутнае мерапрыемства прайшло ля помніка савецкім воінам і партызанам. Ушанаваць памяць ахвяр Хатыні і ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі кіраўнікі Астравецкага раёна, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Астраўца, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Завяршыўся мітынг-рэквіем хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.

Апошняя змена 22.03.2022