Надрукаваць гэтую старонку
23.02.2022

Дзень абаронцаў Айчыны адзначылі на беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Работнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

23 лютага 2022 г. на прадпрыемстве павіншавалі абаронцаў Айчыны, падвялі вынікі фотаконкурсу, прысвечанага святу, адзначылі маладых спецыялістаў, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вярнуліся для працягу працоўнай дзейнасці на Беларускую АЭС.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву, на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства Міхаілам Філімонавым, таксама прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка воінам вызваліцелям у г. Астраўцы і ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны.

Апошняя змена 23.02.2022