Надрукаваць гэтую старонку
17.02.2022

Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

17 лютага абласная iнфармацыйна-прапагандысцкая група наведала Беларускую АЭС у адзіны дзень інфармавання. З працоўным калектывам сустрэліся намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Нявера Віталь Іосіфавіч, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Тальчук Ірына Эдуардаўна, загадчык юрыдычнага сектара Астравецкага райвыканкама Аляхновіч Анжэла Іванаўна, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Мілешка Павел Віктаравіч, намеснік начальніка Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Карповіч Андрэй Васільевіч.

Падчас размовы былі абмеркаваны ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Таксама калектыў прадпрыемства быў праінфармаваны аб нормах і патрабаваннях заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, выбарах і правядзенні рэферэндуму, аб адказнасці за іх парушэнне, а таксама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Астравецкага раёна за студзень – снежань 2021 года.

Адзін з асноўных акцэнтаў у выступленні намесніка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Няверы В.I. быў зроблены на асноўных зменах і дапаўненнях праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і аб важнасці ўдзелу ў рэферэндуме ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Апошняя змена 17.02.2022