Надрукаваць гэтую старонку
11.02.2022

Дзмітрый Лагун прыняў удзел у новым праекце тэлеканала Беларусь 1

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Начальнік цэха вентыляцыі і кандыцыянавання дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Дзмітрый Сяргеевіч Лагун прыняў удзел у запісе праграмы «Дэ-факта».

Цыкл ролікаў, падрыхтаваных беларускімі тэлевізіёншчыкамі, прысвечаны фактам Асноўнага закона краіны і асабістай гісторыі беларусаў: Наша народная Канстытуцыя — ад першай асобы.

Тэлевізійны праект прымеркаваны да рэспубліканскага рэферэндуму па прыняцці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля таго, як наша краіна афіцыйна стала ядзернай дзяржавай, беларусы палічылі важным прапісаць у новай Канстытуцыі пункт аб мірным атаме.

Сваю грамадзянскую пазіцыю па найважнейшай падзеі ў жыцці краіны выказаў і Дзмітрый Лагун.

Рэферэндум 27 лютага 2022 года - галасуем за будучыню Беларусі!

Апошняя змена 11.02.2022

Медыя