Надрукаваць гэтую старонку
09.02.2022

Беларускія парламентарыі наведалі інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

9 лютага 2022 г. інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: Людміла Макарына-Кібак, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, Аксана Гайдук, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве і Аляксандр Маркевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Дэпутатаў суправаджаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко.

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра. Падчас экскурсіі парламентарыям распавялі аб працы атамнай электрастанцыі, яе бяспецы і экалагічнасці, падрыхтоўцы персаналу, стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі і многім іншым.

Падчас візіту адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны, а таксама інфармавання грамадскасці аб рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы.

Апошняя змена 09.02.2022