Надрукаваць гэтую старонку
27.01.2022

Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмеркавалі ў Астраўцы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускай АЭС прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У.С. Каранік і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х. Караеў, прайшло 27 студзеня 2022 г. у шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі горада Астраўца.

У сваім выступленні кіраўнік Гродзенскай вобласці акцэнтаваў увагу на асноўных зменах і дапаўненнях праекта Канстытуцыі, пасля чаго адказаў на пытанні ўдзельнікаў сходу.

Апошняя змена 27.01.2022