Надрукаваць гэтую старонку
27.12.2021

На БелАЭС паспяхова завершана загрузка ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2021 года на Беларускай атамнай электрастанцыі завершаны работы па загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока.

У рэактар загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам.

У рамках далейшай рэалізацыі праграмы фізічнага пуску блока будуць выкананы работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем неабходных гідраўлічных выпрабаванняў, пераводу рэактарнай устаноўкі ў гарачы стан і яе вывад на мінімальна-кантраляваны ўзровень магутнасці.

Апошняя змена 27.12.2021