Надрукаваць гэтую старонку
22.12.2021

Другі энергаблок БелАЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю да лета 2022 года

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Пра гэта заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання БелАЭС, дзе пачалася загрузка ў рэактар другога энергаблока свежага ядзернага паліва.

Сімвалічна, што гэта падзея супала з прафесійным святам - Днём энергетыка і стане добрым падарункам для ўсіх работнікаў галіны.

«Сёння вельмі важны дзень - наступіў этап фізічнага пуску другога энергаблока, пачалася загрузка свежага ядзернага паліва, гэтаму папярэднічаў вялікі аб'ём падрыхтоўчай працы, была выдадзена ліцэнзія, адпаведна, мы сталі сведкамі гэтай гістарычнай падзеі», - сказаў Прэм'ер-міністр.

«Мы рухаемся па плане, і да лета наступнага года плануем увесці другі энергаблок, - дадаў ён. - Такім чынам БелАЭС выйдзе на намінальную магутнасць і будзе генераваць каля 40% усёй электраэнергіі краіны».

Гэта сур'ёзны крок ва ўмацаванні энергабяспекі Беларусі.

Апошняя змена 22.12.2021