Надрукаваць гэтую старонку
10.12.2021

Партнёрская праверка САА АЭС завяршылася на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС-МЦ) 10 снежня 1021 г. завяршылі перадпускавую партнёрскую праверку энергаблока №2 Беларускай АЭС.

Каманда САА АЭС-МЦ складалася з прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі і Украіны. Мэтай перадпусковай партнёрскай праверкі была ацэнка гатоўнасці другога энергаблока Беларускай АЭС да бяспечнага і надзейнага пуску і далейшай эксплуатацыі.

- Беларуская АЭС прадэманстравала высокую адкрытасць. На станцыі працуюць адукаваныя спецыялісты, якія прайшлі этап пуску і ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока. Папярэднія вынікі гавораць аб тым, што энергаблок №2 Беларускай АЭС праз некаторы час будзе гатовы да загрузкi свежага ядзернага паліва ў ядзерны рэактар і працягу далейшых пускавых аперацый.

Апошняя змена 10.12.2021