Надрукаваць гэтую старонку
02.12.2021

Пост-місія IRRS МАГАТЭ наведае пляцоўку Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы візіту ў Рэспубліку Беларусь місіі МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (FU IRRS), якая пройдзе з 5 па 13 снежня 2021 г., 7 снежня Беларускую АЭС наведае каманда экспертаў МАГАТЭ.

Асноўная задача экспертаў - агляд выканання рэкамендацый і прапаноў місіі IRRS, якая прайшла ў Рэспубліцы Беларусь у кастрычніку 2016 года.

Праграма наведвання каманды FAIR RS будзе ўключаць азнаямленне з усталяванай практыкай правядзення інспекцый Дзяржатамнаглядам на пляцоўцы Беларускай АЭС.

Апошняя змена 02.12.2021