Надрукаваць гэтую старонку
29.11.2021

Партнёрская праверка САА АЭС пачалася на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС-МЦ) 29 лістапада 2021 г. пачалі працу на Беларускай АЭС.

У ходзе місіі, якая будзе доўжыцца з 29 лістапада па 10 снежня, эксперты правядуць перадпускавую партнёрскую праверку другога энергаблока БелАЭС.

Праверка будзе праведзена па 14 абласцях. У тым ліку, па эксплуатацыі, інжынерна-тэхнічным забеспячэнні, радыяцыйнай абароне, вопыту эксплуатацыі, падрыхтоўцы персаналу, супрацьпажарнай абароне і іншым.

На працягу другога тыдня перадпускавой партнёрскай праверкі да каманды экспертаў далучыцца дырэктар САА АЭС-МЦ Васіль Аксёнаў.

Апошняя змена 29.11.2021