Надрукаваць гэтую старонку
27.10.2021

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

27 кастрычніка 2021 г. інфармацыйны цэнтр АЭС у Астраўцы наведалі прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Турэцкага Чырвонага Паўмесяца, якія рэалізуюць сумесны гуманітарны праект у Гродзенскай вобласці.

Валанцёры нацыянальных таварыстваў азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра АЭС. У ходзе экскурсіі наведвальнікам цэнтра распавялі аб праекце Беларускай АЭС, рэалізаваных у праекце сістэмах бяспекі і ўплыве атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе і многім іншым.

У цяперашні час па расiйскім праекце ў Турцыі будуецца АЭС Акую, з чатырма энергаблокамі, магутнасцю 1200 Мвт кожны. Таму турэцкія госці з вялікай цікавасцю ўспрынялі інфармацыю аб гісторыі будаўніцтва АЭС у Беларусі, бяспекі і экалагічнасці атамнай энергетыкі.

Апошняя змена 27.10.2021