Надрукаваць гэтую старонку
06.10.2021

Каля 200 кампаній і арганізацый прымуць удзел у XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo 2021

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава.

Форум пройдзе з 12 па 15 кастрычніка. Яго праграма ўключае міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», «Oil&Gas Technologies», «Атамэкспа-Беларусь», «Экспасвет», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «Экспагорад» і XXV Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс. У дні форуму пройдуць канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, на якіх будуць прадстаўлены сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі. Удзельнікі мерапрыемстваў форуму абмяркуюць эканамічныя і экалагічныя аспекты ядзернай энергетыкі, перспектывы развіццё «зялёнай» эканомікі, актуальныя пытанні ў галіне павышэння энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, магчымасці далейшага развіцця ў краіне электратранспарту. Гаворка таксама пойдзе пра цыфравізацыю паліўна-энергетычнага, вытворчага і нафтахімічнага комплексаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерных кадраў для паліўна-энергетычнай і іншых галін. Традыцыйна праграма форуму прадугледжвае правядзенне выставы - сёлета свае дасягненні на ёй прадставяць каля 200 кампаній і арганізацый з 7 краін. ️Гэта вядучыя прадпрыемствы энергетычнай галіны і прамысловасці Беларусі, а таксама вядомыя сусветныя брэнды: «Расатам», «Siemens», «Honeywell» і іншыя.

Апошняя змена 06.10.2021