Надрукаваць гэтую старонку
05.10.2021

На другім энергаблоку БелАЭС паспяхова завершана «гарачая» абкатка рэактарнай устаноўкі

Крыніца:

На другім энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі завяршыўся найважнейшых этап пусканаладачных работ - «гарачая» абкатка рэактарнай устаноўкі. Работы ажыццяўляліся ва ўмовах загрузкі рэактара імітатарамі цеплавыдзяляльных зборак.

За час «гарачай» абкаткі праведзена каля 300 выпрабаванняў асноўнага і дапаможнага абсталявання і тэхналагічных сістэм рэактарнай устаноўкі, у тым ліку самога рэактара, парагенератараў, галоўных цыркуляцыйных помпаў, а таксама сістэм бяспекі, кіравання і абароны рэактара.

Выпрабаванні пацвердзілі адпаведнасць абсталявання і тэхналагічных сістэм праектным характарыстыкам.

У адпаведнасці з праграмай перадпускавых наладачных работ наступным этапам стане рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання рэактарнай устаноўкі.

Апошняя змена 05.10.2021