Надрукаваць гэтую старонку
30.09.2021

Вучэбна-тэматычны семінар праходзіць на Беларускай АЭС

Крыніца:

30 верасня і 1 кастрычніка 2021 года ў вучэбна-трэніровачным цэнтры Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» праводзіцца вучэбна-тэматычны семiнар «Псіхолага-педагагічныя аспекты арганізацыі адукацыйнага працэсу. Праца з персаналам».

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне вопыту Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» у галіне арганізацыі і метадычнага забеспячэння працэсу падрыхтоўкі і працы персаналу.

У семінары прымаюць удзел супрацоўнікі вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС на чале з намеснікам галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнікам вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС В. Д. Горыным, прадстаўнікі апарата кіравання ДВА «Белэнерга», кіраўнікі РУП-облэнерго і спецыялісты навучальных цэнтраў РУП-аблэнерга, псіхолагі і метадысты.

Абмен практычным вопытам дазволіць працягнуць працу па ўдасканаленні сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі персаналу.

Апошняя змена 30.09.2021