Надрукаваць гэтую старонку
01.09.2021

Адзіны дзень бяспекі пройдзе на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прафілактычныя мерапрыемствы, трэніроўкі і тлумачальныя гутаркі пройдуць у дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС» з 1 па 10 верасня 2021 г.у рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі».

Планам мерапрыемстваў прадугледжаны трансляцыі на экранах калектыўнага карыстання відэаролікаў прафілактычнай накіраванасці; праверкі супрацьпажарнага стану ў жылым фондзе прадпрыемства; трэніроўкі па эвакуацыі з будынкаў у выпадку ўзнікнення пажару; лекцыі і гутаркі па ахове працы, пажарнай і электрабяспецы, аказанні першай медыцынскай дапамогі і іншыя мерапрыемствы.

Традыцыйна, у дні акцыі наведвальнікаў прымуць інфармацыйныя цэнтры АЭС у горадзе Астраўцы і ў вучэбна-трэніровачным цэнтры атамнай электрастанцыі. Наведвальнікамі не толькі раскажуць пра бяспеку Беларускай АЭС, але і падораць інфармацыйныя брашуры, буклеты і ўлёткі.

Пра бяспеку Беларускай АЭС можна таксама прачытаць на афіцыйным сайце прадпрыемства www.belaes.by у раздзеле «Бяспека» https://www.belaes.by/ru/bezopasnost/bezopasnost-aes.html

Нагадваем, што ўсе экскурсіі ў інфармацыйных цэнтрах Беларускай АЭС праводзяцца выключна на бязвыплатнай аснове!

Запісацца на экскурсію і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах 8 (01591) 46 605; 8 (01591) 77 975

Апошняя змена 01.09.2021